wd wp Пошук:

Кржыжыкавы фантаны

Кржыжыкавы фантаны

Кржыжыкавы фантаны (чэшск.: Křižíkova fontána) — комплекс спяваючых фантанаў, размешчаных у павільёнах Пражскіх выставак (чэш.). Названы ў гонар галоўнага інжынера Францішка Кржыжыка (чэш.). Былі пабудаваны да адкрыцця Першай Чэшскай індустрыяльнай выстаўкі (чэш.) дынастыі Габсбургаў у 1891 годзе.

Лічацца ўнікальным еўрапейскім здабыткам. У басейне памерам 25 на 45 метраў размешчаны водныя кольцы, увянчаныя 3.000 распыляльнікаў і кіруемыя 49 помпамі, агульная даўжыня труб складае каля 2-х кіламетраў. Месцы для гледачоў вырашаны ў выглядзе амфітэатра, разлічанага на 6 тысяч гледачоў. Працягласць паказу — 40 хвілін, паказ ідзе кожную гадзіну, пачынаючы з 20:00[1].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт www.krizikovafontana.cz

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·1891 год у Празе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Прагі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Фантаны Чэхіі