wd wp Пошук:

Крачка белакрылая

Крачка белакрылая, рыбачка белакрылая (Chlidonias leucopterus) — птушка сямейства крачкавых.

Апісанне

Даўжыня цела 20-27 см, размах крылаў 60-67 см. У гнездавы час чорная з белымi пярэднiмi часткамi верху крылаў, хвастом і паясніцай, а таксама чырвонымі дзюбай i нагамi. У няшлюбным уборы ад чорнай рыбачкі адрознiваецца толькi адсутнасцю цёмных плям па баках цела (каля асновы крылаў) i больш белым надхвосцем, а ад белашчокай рыбачкі — белымі спiнай, паясніцай i менш выразаным хвастом. Маладыя з цёмна-карычневай спiнай i шэрым верхам крылаў, чыста белай паясніцай.

Пашырэнне

Насяляе мелкія, затопленыя вадой травяністыя тэрыторыі або забалочаныя вадаёмы са стаячай вадой, часта берагі вялікіх рэк і прэсных або шчолачных азёр з адкрытымі месцамі на мяжы паясоў трыснягу, асокаў і іншай воднай расліннасці. У Арменіі лакальна даходзіць да 2000 м над у.м. У паслягнездавы перыяд жыве таксама марскія ўзбярэжжы і мангравыя залівы, а таксама ўздоўж рэк, затопленых вадой рачных далін і азёр.

Арэал разарваны: Цэнтральная, Паўднёвая і Усходняя Еўропа, Заходняя, Цэнтральная і Усходняя Азія (да Усурыйскага краю і поўначы Кітая). Залятае на захад і поўнач ад мяжы арэала. Сустракаецца ў Ісландыі, на Фарэрскiх а-вах, у Ірландыі, Люксембургу, Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, на Мадэйры, Канарскіх а-вах, у Вялікабрытаніі і Партугаліі. Месца зімовак: Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія, Малайскі архіпелаг, Інданезія, Аўстралія, Афрыка на поўдзень ад Сахары, Мадагаскар. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў калоніі; на плаваючай расліннасці або ў купіне траў цi асокаў, зрэдку на беразе. Гэта плоская кучка са свежых і сухіх траў і асокаў, акружаная вадой; яйкі ляжаць на вільготнай аснаве.

Яйкі (2-3, часам 4) крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, крэмавыя, светла-жоўтыя, жоўта-зеленаватыя або жоўта-карычневыя; глыбокія плямы — рэдкія, шэрыя або папялістыя, паверхневыя — большыя і нерэгулярныя, цёмна-карычневыя, згушчаныя на шырокiм канцы. Памеры: 33х24 мм.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Крачкавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта