Крапі́ўніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Крапіўніца.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Поразаўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Хрустаўскага і Шчурыцкага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года ў Свіслацкім раёне. Скасаваны 2 снежня 1961 года, частка тэрыторыі перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Поразаўскага пассавета, частка далучана да Міхайлаўскага сельсавета.