wd wp Пошук:

Крамаўка

Кра́маўка[1]рака ў Беларусі, у Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нёўда (прыток ракі Сэрвач, басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 12 км[2]. Плошча вадазбору 50 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 . Пачынаецца ў напрамку на захад ад вёскі Сянежыцы, цячэ па ўсходняй частцы Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Нёўду на заходняй ускраіне вёскі Савашы. На працягу 2,5 км каналізаваная (ад вёскі Сапатніца да вёскі Забалацце). У вёсцы Сянежыцы на рацэ створана сажалка.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі Карэліцкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Сэрвачы (прыток Нёмана)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без ілюстрацый