Ко́транскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Котра.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Бакунскага сельсавета[1].