wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 2000

Конкурс песні Еўрабачанне 2000 — 45-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 13 мая 2000 года ў горадзе Стакгольм (Швецыя) на стадыёне «Глобэн-Арэна». Конкурс быў праведзены ў прысутнасці 12 тысяч чалавек. Колькасць удзельнікаў было павялічана да 24. Боснія і Герцагавіна, Літва, Партугалія, Польшча і Славенія былі вымушаныя прапусціць конкурс з-за нізкага сярэдняга бала ў папярэднія гады. Фінляндыя, Македонія, Румынія, Расія і Швейцарыя вярнуліся, а Латвія ўпершыню далучылася да конкурсу. Славакія, Грэцыя і Венгрыя вырашылі не ўдзельнічаць па фінансавых прычынах.

У гэтым годзе ўпершыню былі прадстаўлены два новаўвядзенні. Быў выпушчаны зборнік ўсіх 24 песень конкурсу, а кампанія Майкрасофт ўпершыню перадавала конкурс у прамым эфіры пры дапамозе сеткі Інтэрнэт. Тэлегаласаванне праводзілася ва ўсіх краінах, акрамя Расіі, Македоніі, Турцыі і Румыніі. Трансляцыя конкурсу ў Нідэрландах была спынена ў сувязі з катастрофай на складзе піратэхнічных сродкаў у галандскім горадзе Энсхэдзе, таму тэлегаласаванне было ў апошні момант заменена на галасаванне журы.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Май 2000 года
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў