wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 1999

Конкурс песні Еўрабачанне 1999 — 44-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 29 мая 1999 года ў горадзе Іерусалім (Ізраіль) на сцэне Палаца сходаў «Біньяней Хаўма». Другое Еўрабачанне, якое тэрытарыяльна праводзілася не на тэрыторыі Еўропы. Першае было ў 1979 годзе.

Адбыліся змены, якія тычацца мовы выканання, у адпаведнасці з якімі цяпер кожны ўдзельнік быў вольны сам абіраць мову песні. Акрамя таго, арганізатар больш не быў абавязаны выкарыстоўваць жывое аркестравае суправаджэнне.

Колькасць удзельнікаў была скарочана да 23. Недастатковы сярэдні бал прымусіў Фінляндыю, Грэцыю, Македонію, Венгрыю, Румынію, Славакію і Швейцарыю ўзяць гадавы перапынак, і іх замянілі леташнія пасіўныя ўдзельнікі Боснія і Герцагавіна, Данія, Ісландыя, Латвія і Літва. Аднак 23 кастрычніка 1998 года Латвія з-за фінансавых праблем вырашыла не браць удзелу ў конкурсе. Яе замяніла Партугалія.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Май 1999 года
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў