wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 1992

Конкурс песні Еўрабачанне 1992 — 37-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 9 мая 1992 года ў горадзе Мальмё (Швецыя) на сцэне стадыёне Мальмё Ісштадыён. Колькасць краін-удзельніц пасля вяртання Галандыі дасягнула 23; у апошні раз на конкурсе выступалі прадстаўнікі Югаславіі. Фармат відэапаштовак ізноў быў зменены: паказваліся самыя прыгожыя месцы Швецыі.

Пераможцам стала прадстаўніца Ірландыі Лінда Марцін з песняй «Why me»; Лінда стала трэцяй выканаўцай ў гісторыі конкурсу, якой удалося займаць як першае, так і другое месца (яна была другой на конкурсе 1984). Музыка і словы песні былі напісаныя Джоні Логанам, які стаў першым песеннікам, творы якога тройчы станавіліся пераможнымі на конкурсе Еўрабачанне.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў
Катэгорыя·Май 1992 года
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне