wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 1989

Конкурс песні Еўрабачанне 1989 — 34-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 6 мая 1989 года ў горадзе Лазана (Швейцарыя) у выставачным цэнтры Бальё. Да мінулагодніх удзельнікаў зноў далучыўся Кіпр, што давяло колькасць удзельнікаў да 22. З прычыны таго, што двое удзельнікаў у гэтым годзе былі дзецьмі — 12-гадовы Гілі Натанель, які прадстаўляў Ізраіль і 11-гадовая Наталі Пак, якая прадстаўляла ў Францыю — пасля былі ўведзеныя змены ў правілы, якія ўстанаўліваюць ніжні ліміт ўзросту канкурсанта ў 16 гадоў. Гран-Пры атрымала Югаславія, якая прадставіла песню ў стылі поп-біт «Rock me», выкананую гуртам Riva. Песні для ўдзельнікаў з ФРГ і Аўстрыі напісаў лідар гурта Modern Talking Дзітэр Болен.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Май 1989 года
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў