wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 1987

Конкурс песні Еўрабачанне 1987 — 32-і конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 9 мая 1987 года ў горадзе Брусель (Бельгія) у Палацы Сентэне. З-за супярэчнасцяў паміж франкамоўнай тэлекампаніяй РТБФ і галандскамоўнай БРТН давялося прымаць рашэнне аб тым, каму прадзюсаваць конкурс 1987 года. Пасля дыскусіі перавага была аддадзена РТБФ. Вяртанне Грэцыі і Італіі давяло колькасць удзельнікаў да 22 краін, што з’явілася рэкордам конкурсаў. Гран-Пры зноў атрымаў Джоні Логан з «Hold Me Now», які прадстаўляў Ірландыю і які стаў першым двухразовым пераможцам Еўрабачання. Нямецкі гурт Wind стаў адзіным удзельнікам Еўрабачання, які двойчы спыняўся за крок ад перамогі, займаючы другое месца.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў
Катэгорыя·Май 1987 года
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне