wd wp Пошук:

Конкурс песні Еўрабачанне 1981

Конкурс песні Еўрабачанне 1981 стаў 26-м конкурсам песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 4 красавіка 1981 года ў горадзе Дублін (Ірландыя) у павільёне комплексу Сіманскорт Дублінскага каралеўскага таварыства. Да конкурсу далучыўся Кіпр, вярнуліся Ізраіль і Югаславія, але Італія і Марока вырашылі не ўдзельнічаць. Такім чынам, у конкурсе прынялі ўдзел 20 выканаўцаў.

Гран-Пры атрымала Вялікабрытанія, якую прадстаўляў гурт «Бакс Фіз» з песняй «Making your Mind up». Пераможца конкурсу 1961 года Жан-Клод Паскаль, які прадстаўляў Люксембург, заняў толькі 11-е месца. Нарвегія не набрала ніводнага ачка. Егіпет упершыню прыняў рашэнне трансліраваць конкурс.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Красавік 1981 года
Катэгорыя·Конкурс песні Еўрабачанне паводле гадоў