wd wp Пошук:

Комплекс будынкаў БДАТУ

Галоўны корпус

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта ў Мінску ўключае галоўны (1956, арх. М. Бакланаў) і навучальна-лабараторныя карпусы, 6 студэнцкіх інтэрнатаў, сталовую.

Архітэктура

Дзякуючы цэласнасці архітэктурнага вырашэння будынак галоўнага корпуса стаў арганічнай часткай забудовы праспекта Незалежнасці.

Галоўны корпус 5-павярховы, П-падобны ў плане, утварае курданёр перад уваходам. У цэнтральнай частцы па галоўнай восі парадны вестыбюль-фае, 2-светлавая актавая і спартыўная залы, адміністрацыйныя памяшканні, лабараторыі і аўдыторыі размешчаны ў бакавых крылах абапал калідораў, якія злучаюцца з цэнтральнай часткай. Парадны ўваход галоўнага фасада вылучаны порцікам з трохвугольным франтонам і падвойнымі трохчвэртнымі калонамі. Гарызантальная цяга падзяляе будынак на 2 ярусы: ніжні (1—2-гі паверхі) апрацаваны рустам, верхні (у бакавых крылах) — пілястрамі. Пры стварэнні параднага падыходу да будынка па вялікай лесвіцы ўдала выкарыстаны рэльеф.

Інтэрнат

Пастаўленыя па тыпавых праектах будынкі 3-павярховага навучальна-лабараторнага корпуса, 5-павярховых студэнцкіх інтэрнатаў, 2-павярховай сталовай размешчаны ўнутры тэрыторыі комплексу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска
Катэгорыя·Праспект Незалежнасці (Мінск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Міхаіла Бакланава
Катэгорыя·Збудаванні Мінска ў стылі савецкага класіцызму
Катэгорыя·1956 год у Мінску
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт