wd wp Пошук:

Коль Ісраэль

Коль Ісраэль (Голас Ізраіля) — дырэкцыя радыёвяшчання Рэшут ха-шыдур[1], таксама ў 1947—1960 гг. ізраільская ўрадавая радыёстанцыя, у 1947—1951 гг. ізраільская ўрадавая радыёкампанія.

Радыёвяшчанне ў Эрэц-Ісраэль было пачата 30 сакавіка 1936 года «Палесцінскай службай радыёвяшчання» («Palestine Broadcasting Service» — PBS, на іўрыце — «Рэшут ха-шыдур ха-палесціні»), якая дзейнічала як аддзел брытанскай мандатнай адміністрацыі у Палесціне[1][2][3]. Першая трансляцыя была ажыццёўлена са студыі, якая размяшчалася ў іерусалімскай гасцініцы «Палаз». З набліжэннем канца 2-й сусветнай вайны, трэння паміж ішувам і мандатнымі ўладамі ўзмацніліся, што адбілася і на стаўленні да перадачаў PBS. У апошнія дні мандата склалася парадаксальная сітуацыя, калі яўрэйскія рэдактары навін дзялілі свой час паміж «Палесцінскай службай радыёвяшчання» і падпольнай радыёстанцыяй Хаганы, а цэнзары, пастаўленыя наглядаць над перадачамі PBS, сачылі за тым, каб не былі выпадкова выдадзены сакрэты яўрэйскага падполля[1]. Пасля прыняцця Закона аб незалежнай структуры ў 1965 годзе, знаходзіцца пад грамадскім кіраваннем «Рэшут ха-шыдур»[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Электронные средства массовой коммуникации, КЕЭ, том 10, кол. 567—571
  2. FROM THE ARCHIVES — A BRIEF HISTORY OF RADIO IN THE COUNTRY Архівавана 21 сакавіка 2012 года.
  3. Hebrew-Language Clandestine Radio Broadcasting During the British Palestine Mandate, by Douglas A. Boyd, University of Kentucky, Lexington, KY(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2010. Праверана 25 чэрвеня 2010.
  4. Israel Broadcasting Authority, 11 Jan 2003
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Радыёвяшчальныя арганізацыі
Катэгорыя·Зніклі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Радыёстанцыі паводле алфавіта