wd wp Пошук:

Коканапрад хваёвы

Коканапрад хваёвы (Dendrolimus pini) — матыль з сямейства коканапрадаў, вусені якога паяўляюцца на хвоі[1].

Знешні выгляд

Матылёк
Вусені

Пярэднія крылы — шаравата-карычневыя[2] з шырокай шэрай папярочнай паласой і 3 чарнаватымі зубчастымі лініямі; пасярэдзіне крыла знаходзіцца маленькая белая плямка; заднія крылы аднакалярова-бурыя; наогул, афарбоўка вельмі зменлівая і падобная на колер хваёвай кары[3].

Самка мае размах крылаў да 8,5 см, самец — не больш за 6 см; ён адрозніваецца ад самкі, акрамя таго, больш тоўстымі грабеньчыкавымі вусікамі і больш тонкім тулавам[3].

Буйныя вусені (да 10 см у даўжыню) шэрага колеру, з чырванаватымі валасінкамі і двума цёмна-сінімі выразамі на 2-м і 3-м грудных кольцах; на брушных кольцах знаходзіцца па 1 або па 2 цёмных плямы з больш светлай сярэдзінай. Афарбоўка вусеня, гэтак жа як і матылька, даволі моцна вар’іруе і, акрамя таго, змяняецца з узростам вусеня. Вусень ператвараецца ў цёмна-бурую кукалку, якая ляжыць у даўгаватым шэрага колеру кокане[3].

Распаўсюджанне

Матылёк жыве амаль ва ўсёй Еўропе і Сібіры ў хваёвых лясах.

Жыццёвы цыкл

Маладыя вусені, якія выйшлі з яец у канцы ліпеня, ядуць ігліцу соснаў, восенню спаўзаюць з дрэў і праводзяць зіму ў подсціле каля ствалоў, ранняй вясной абуджаюцца і працягваюць харчавацца да пачатку чэрвеня, калі ператвараюцца ў кукалку.

Матылі лётаюць у другой палове ліпеня[3].

Барацьба

Натуральныя ворагі хваёвага коканапрада — зязюля, наезнік Microgaster nemorum і грыбныя хваробы[3].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Коконопряд сосновый // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 Сосновый шелкопряд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Коканапрады
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе