wd wp Пошук:

Кодэкс

Ко́дэкс (лац.: codex — ствол) — звод заканадаўства ў пэўнай галіне грамадскіх адносін.

Змяшчае прававыя нормы штодзённага карыстання. Выключае патрэбу ў далейшым удакладненні ў іншых законах. Групуе прававыя прадпісанні ў агульную і асаблівую часткі, якія распадаюцца на раздзелы, падраздзелы, главы, параграфы і артыкулы[1].

Беларусь

На 1992 год у Беларусі дзейнічалі такія кодэксы, як Крымінальна-працэсуальны, Крымінальны, аб працы, Грамадзянскі і аб шлюбе і сям’і[1]. У 1998 годзе пачалася замена гэтых кодэксаў Беларускай ССР на сучасныя рэдакцыі новых кодэксаў Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе набылі моц Банкаўскі і Выбарчы кодэксы Рэспублікі Беларусь. 2 лютага 2017 года набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры, які стаў першым выдадзеным толькі па-беларуску[2]. На ліпень 2020 года 14 з 25 кодэксаў Беларусі былі даступныя па-беларуску анлайн[3]. На 17 чэрвеня 2021 года Экспертны савет ў пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову ўхваліла 9 перакладаў кодэксаў Беларусі: Кодэкс аб шлюбе і сям’і, Выбарчы, Грамадзянскі, Жыллёвы, Працоўны, Водны, Кодэкс аб зямлі, Кодэкс аб нетрах і Кодэкс аб судовым ладзе і статусе суддзяў. На той час у Экспертны савет уваходзілі прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных ВНУ, а таксама 7 дзяржаўных органаў Беларусі: Адміністрацыі прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук, Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі[4].

Зноскі

  1. 1 2 Кодэкс // Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / гал.рэд. Сяргей Кузьмін. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1992. — С. 286. — 636 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-087-4.
  2. А. Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. № 413-З(нявызн.), Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (2 жніўня 2016). Праверана 19 ліпеня 2020.
  3. Удасканаленне працы аўтаматызаваных сістэм па тэкстах юрыдычнай тэматыкі (14 кодэксаў па-беларуску)(нявызн.), Лабараторыя распазнавання і сінтэзу маўлення АІПІ (11 чэрвеня 2020). Праверана 19 ліпеня 2020.
  4. Ухвалены пераклад Воднага кодэкса на беларускую мову(нявызн.), Газэта «Звязда» (17 чэрвеня 2021). Праверана 17 чэрвеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кодэксы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кантынентальнае права