Кобрынская сінагога — былы храм іўдзейскай канфесіі. Пабудаваны ў 2-я палове ХІХ ст. з цэглы і з’яўляецца помнікам эклектычнай архітэктуры з элементамі класіцызму.
Пасля вайны ў будынку размяшчаліся піўзавод і цэх безалкагольных напояў, у лютым 2001 перададзены для стварэння яўрэйскага культурнага цэнтру, але і па сённяшні час будынак у пакінутым стане.