wd wp Пошук:

Клітар

Месцазнаходжанне клітара
**Клітар** ([лац.](/Лацінская_мова "Лацінская мова"): clitoris — юрнік / [лац.](/Лацінская_мова "Лацінская мова"): clitorido — казычу) — Y-падобны або ў форме «рагаткі», трохі пляскаты з бакоў палавы орган [жанчыны](/Жанчына "Жанчына"), які складаецца з парных пячорыстых цел. Клітар складаецца з галоўкі, цела, утворанага двума пячорыстымі целамі, і своеасаблівых ножак. Галоўка клітара мае выгляд грудка, размешчанага ў верхняй частцы ўваходу ў [похву](/Похва_жанчыны "Похва жанчыны"), размяшчаецца ззаду і ніжэй пярэдняй знітоўкі вялікіх вуснаў, паміж іх пярэднімі ўчасткамі. Цела і ножкі сыходзяць углыб цела жанчыны. Ножкі клітара размешчаныя па абодвы бакі ад похвы. Змяшчае мноства сасудаў і нервовых канчаткаў. У розных жанчын клітар мае розныя памеры і розныя пасадачныя месцы ў паміжнасці. Даўжыня галоўкі клітара ў большасці здаровых жанчын складае 4-7 мм, а яе дыяметр складае ад 2 да 20 мм. Агульная сярэдняя даўжыня клітара, большая частка якога знаходзіцца ўнутры цела жанчыны, складае каля 10 см. Падчас [аргазму](/Аргазм "Аргазм") практычна не бачны. Клітар з’яўляецца гамолагам пячорыстых цел [мужчынскага палавога члена](/Палавы_член "Палавы член"). Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рэпрадуктыўная сістэма