wd wp Пошук:

Клістэрватн

Клістэрватн (нарв.: Klistervatnet) — возера на мяжы Нарвегіі і Расіі ў даліне ракі Паз. Адміністрацыйна ўваходзіць у Мурманскую вобласць Расіі і камуну Сёр-Варангер Нарвегіі. Плошча 17,2 км², з іх 12,75 ў Нарвегіі. Размешчана на вышыні 21 м над узроўнем мора.

Адносіцца да басейна Баранцава мора, злучаецца з ім ракой Паз. Сілкаванне возера ў асноўным снегавое і дажджавое. Рэльеф берага разнастайны: ад раўніннага да вышынь на 120 м ад узроўню возера (гара Іёраффінтунтуры).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры Мурманскай вобласці