wd wp Пошук:

Кліменіі

Кліме́ніі (лац.: Clymeniida [Clymenia — німфа, дачка Акіяна]) — атрад вымерлых галаваногіх малюскаў. Жылі ў познім дэвоне — раннім карбоне (каля 30 відаў)[1].

На Беларусі рэшткі іх зрэдку трапляюцца ў адкладах фамену (верхні дэвон) у Прыпяцкім прагіне. Маюць важнае значэнне для вызначэння ўзросту парод[1].

Характарызуюцца плоскаспіральнай ракавінай, ганіятытавай і лопасцевай лініяй і размяшчэннем сіфона з боку спіны. Сіфонныя дудкі значнай даўжыні, павернутыя назад. Памеры ракавіны кліменіяў ад 1 да 50 см[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Кліменіі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Фаўна дэвонскага перыяду
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Атрады малюскаў
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Аманіты