wd wp Пошук:

Клімент IX

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Клімент IX (лац.: Clemens PP. IX) (у свеце Джуліа Распільёзі, італ. Guilio Rospigliosi; 28 студзеня 1600 — 9 снежня 1669) — Папа Рымскі з 20 чэрвеня 1667 да 9 снежня 1669.

Біяграфія

Джуліа Распільёзі нарадзіўся 28 студзеня 1600 у Пістоі. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Пізанскім універсітэце. У 1644 быў нунцыем у Іспаніі. У 1657 прызначаны кардыналам. Кіраваў створанай у часы Урбана VIII Кангрэгацыяй па справах дзяржавы. Гэта была пасада, якая адпавядае цяперашняму статс-сакратару. Пад націскам Францыі канклаў абраў Распільёзі папам. Яго непатызм быў умераным. Сваякі Папы не ўдзельнічалі ў справах кіравання царквой і папскай дзяржавай. Аднак у далейшым не столькі папа, колькі рымская курыя кіравала царквой і яе палітыкай. Вызначалі гэтую палітыку галоўным чынам прадстаўнікі італьянскіх арыстакратычных родаў, якія сваёй кар’ерай былі абавязаныя непатызму папярэднікаў папы. Клімент IX быў гарачым аматарам опернай музыкі, складаў лібрэта (у прыватнасці, для оперы Стэфана Ландзі «Святы Аляксій», 1634), спрыяў пабудове музычнага тэатра на месцы старой гарадской турмы. Перад самой смерцю Папа даведаўся пра страты ім Кандзі (цяпер Іракліён) — апошняга хрысціянскага бастыёна на занятымі туркамі Крыце. Папскі флот, пасланы туды пад камандаваннем непота Вінчэнца Распільёзі, пацярпеў паразу (6 верасня 1669).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119070758 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Pope Clement IX // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1669 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1600 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Іспанія
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пістоі
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Пізанскага ўніверсітэта