Клімавіцкі лясгас — дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова ў Магілёўскай вобласці[1].
Арганізаваны ў 2001 годзе шляхам выдзялення са складу Касцюковіцкага лясгаса ў межах Клімавіцкага адміністрацыйнага раёна[2].
Лясы Клімавіцкага лясгаса знаходзяцца ў падзоне шырокалісцевых-яловых (дубова-цёмнахваёвых) лясоў Аршанска-Магілёўскага раёна дубова-яловых лясоў Беседскага комплексу лясных масіваў[1].
Агульная плошча лясгаса складае 93,9 тыс. га., пакрытых лесам 81,3 тыс. га. з іх хвойных 35312 га. у тым ліку саспелых 2302 га, цвердалістых 6078 га. у тым ліку саспелых 300 га., мяккаліставых 39768 га. у тым ліку саспелых 5316 га. Агульны запас насаджэнняў 17253,1 тыс. м³, у тым ліку саспелых 2237,1 тыс. м³[1].