wd wp Пошук:

Клімавіцкі краязнаўчы музей

Клімавіцкі краязнаўчы музей — музей, створаны ў горадзе Клімавічы паводле рашэння ЦК КПБ ад 11.07.1978 г. Для наведвальнікаў адкрыты 24 ліпеня 1984 г. З 1979 г. музеем кіраваў І. М. Сімакоў. З 1995 г. дырэктар Л. М. Андрушкова.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5849 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 7782 адзінкі. Плошча экспазіцыйных памяшканняў 222 м², выставачнай залы — 60 м².

Найбольш цікавыя прадметы з калекцый музея: бівень маманта, каменныя прылады працы 3—2-га тыс. да н.э., кнігі «Трэбнік» і «Мінеі» 2-й палавіны ХІХ в., прадметы нумізматыкі, ткацтва, народнага побыту, узоры зброі, матэрыялы пра клімавіцкія мужчынскую і жаночую гімназіі пачатку ХХ ст., творы выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя музея, размешчаная ў 6 залах, складаецца з раздзелаў: «Прырода раёна», «Далёкае мінулае», «Сацыялістычная рэвалюцыя», «Вялікая Айчынная вайна», «Прамысловасць раёна», «Знакамітыя землякі».

У музеі праводзяцца лекцыі на краязнаўчую тэматыку, экскурсіі, сустрэчы, выстаўкі, музейныя заняткі, гульнёвыя праграмы для дзяцей і школьнікаў. Падрыхтаваны і праведзены выстаўкі мастакоў Клімаўшчыны «Мастацкае асарці», работ навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы «Запалі сваю зорку», абразоў «Лікі святых», этнаграфічная «З бабулінага куфэрка» і інш.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Культура Клімавічаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Музеі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Славутасці Клімавічаў
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь