wd wp Пошук:

Ключ 1

Ключ 1 (іер. 一, піньінь yī) са значэннем «адзін, адзінка, пачатак», першы па парадку з традыцыйнага спісу 214 іерагліфічных ключоў, якія выкарыстоўваюцца пры напісанні іерогліфаў. Можа выкарыстоўвацца самастойна ў якасці іерогліфа з тым жа значэннем.

У слоўніку Кансі налічваецца 42 іерогліфа з 49 030 з такім ключом.

Прыклады іерогліфаў

Рыса хэн (橫) у іерогліфе юн (永)
Дадатковыя рысы прыклады
0
1 丁 丂 七 丄 丅 丆
2 万 丈 三 上 下 丌 与 卄
3 不 丏 丐 丑 丒 专 丗
4 且 丕 世 丘 丙 业 丛
5 丞 丟 丠 両 丢 㐁
6 丣 两 严 丽
7

У каліграфіі

У іерагліфіцы і каліграфіі з’яўляецца адной з графем - гарызантальнай рысай хэн (橫 héng). Ўваходзіць у Восем прынцыпаў іерогліфа юн (永字八法 Yǒngzì Bāfǎ), які ляжыць у аснове кітайскай каліграфіі.

Літаратура

Спасылкі

Лагатып Вікіслоўнікі
У [Вікіслоўніку](/Вікіслоўнік "Вікіслоўнік") ёсць артыкул **«[一](https://be.wiktionary.org/wiki/一 "wikt:一")»** Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Катэгорыя·Іерагліфічныя ключы