У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куліеў. Клыч Куліеў (туркм.: ; 1 студзеня 1913, аул 1-ы Геакча, Марыйскі раён, Туркменістан — 12 верасня 1990) — туркменскі пісьменнік. Народны пісьменнік Туркменістана (1984 г.). Член-карэспандэнт Акадэміі навук Туркменскай ССР (1954 г.).
Скончыў Туркменскі педагагічны інстытут (Ашгабад, 1948 г.). Друкаваўся з 1951 года. Аўтар гістарычных раманаў «Няскораны алжырац» (1968 г.), «Чорны караван» (1971 г.), «Пасол эміра» (1978) пра барацьбу алжырскага народа супраць каланізатараў, пра станаўленне савецкай улады ў Туркестане. Раман «Суровыя дні» (1964 г.) пра заснавальніка туркменскай літаратуры Махтумкулі.