wd wp Пошук:

Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каліна (значэнні). У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белявец. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашэвіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Капелян. Клаўдзія Канстанцінаўна Каліна (дзявочае Белявец, у замужжы Лукашэвіч, Капелян; 1 лістапада 1925, вёска Блювінічы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць — 25 чэрвеня 1994) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. Скончыла Брэсцкае музычнае вучылішча (1953). Працавала настаўніцай спеваў у школах Брэста, Кобрына, Віцебска, а ў 1960—1977 гг. — Мінска.

Першыя апавяданні і казкі пачала друкаваць у дзіцячых часопісах у 1962 г. Аўтар аповесцей, апавяданняў і казак для дзяцей «Хлопчык-пакідайчык» (1969), «Забароненая песня» (1972), «Каляровыя месяцы» (1975), «Маці і сын» (1977), «Світанак» (1983), «Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык і каза Рагуля» (1985), «Крылаты конь» (1989)[1][2].

Зноскі

  1. Свабодны электронны каталог бібліятэк Беларусі
  2. Брэсцкая раённая бібліятэчная сетка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі