wd wp Пошук:

Кладофара эгаграпільная

Кладофара эгаграпільная (Aegagropila linnaei) — від зялёных водарасцей сямейства кладофаравых.

Апісанне

Каланіяльная цёмна-зялёная ніткаватая водарасць, свабодна плавае ці прымацаваная, мае выгляд дзярнінак, цвёрдых навобмацак. Плывучыя «дзярнінкі» пераважна шарападобныя, ад некалькіх да 21 см у дыяметры, больш шчыльныя звонку і рыхлыя ўнутры, складаюцца са шматлікіх радыяльна размешчаных таломаў. У прымацаваных форм «дзярнінкі» звычайна шчыльныя, падушкападобныя або ў выглядзе суцэльных «дываноў». Талом вельмі галінасты, кожная клетка можа даць да 4 галінак, рызоіды каралападобныя, ад якіх могуць узнікаць новыя парасткі. Абалонка ў клетак асноўнай восі тоўстая — да 20 мкм, у клетак канечных галінак — 2,5—8 мкм; гэта надае ўсёй расліне цвёрдасць.

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўразія, Паўночная Амерыка (ЗША). Расце ў прэсных або (вельмі рэдка) у саланаватых азёрах. У Беларусі вядомае месца росту — возера Нарач.

Асаблівасці біялогіі

Рост клетак апікальны (верхавінкавы) і інтэркалярны (уставачны). Размнажэнне выключна вегетатыўнае фрагментацыяй талома, іншы раз апланаспорамі і зааспорамі.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна для акварыумаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без TPL
Катэгорыя·Зялёныя водарасці
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных