wd wp Пошук:

Кладонія бясформенная

Cladonia deformis
Cladonia deformis

Кладонія бясформенная (Cladonia deformis) — від грыбоў сямейства Кладоніевыя.

Распаўсюджанне і экалогія

Расце на глебе, багатай арганічнымі рэчывамі, на гнілой драўніне, раслінных рэштках, у светлых хваёвых і мяшаных лясах, на тарфяных балотах[1].

У Беларусі сустракаецца паўсюдна, але невялікімі купінкамі[1].

Біялагічнае апісанне

Слаявіна кусцістая. Першасная слаявіна часцей рана знікае, але часам захоўваецца доўга, створана моцна зрэзанымі жаўтавата- або зеленавата-шэрымі лускавінкамі розных памераў. Падэцыі да 8 см вышыні, сярніста-жоўтыя, цыліндрычныя, простыя, у верхняй частцы звужаныя або пашыраныя ў правільныя сцыфы з суцэльным або праліфіцыруючым краем[1].

Паверхня падэцыяў пакрыта жаўтлява-шараватым каравым пластом пры аснаванні, часам ён даходзіць да сярэдзіны падэцыяў. Астатняя іх частка прыпудрана парошыстымі сарэдыямі сернага або саламяна-жоўтага колеру. Пладовыя целы (апатэцыі) ярка-чырвоныя, сустракаюцца рэдка, размяшчаюцца па краю сцыф. Споры эліпсоіднай формы, 8-10×2,5-3,5 мкм[1].

Выкарыстанне

Утрымлівае уснінавую кіслату і цэарын. Валодае антымікробнай актыўнасцю[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Кладония бесформенная // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 49-50. — 592 с. — 120 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кладоніевыя