wd wp Пошук:

Кефалевыя

Кефалевыя[1] (Mugilidae) — сямейства касцістых рыб, адзінае ў атрадзе кефалепадобныя (Mugiliformes).

Гэта невялікая група рыб з замкнёнай плавальнай бурбалкай і без бакавой лініі жыве пераважна ў паўднёвых морах. У асноўным марскія (прыбярэжныя) і саланаватаводныя рыбы, некаторыя жывуць у прэсных водах (Liza abu). Пры кармленні заглынаюць дновы пясок, заглынаюць ядомыя часціцы і выплёўваюць ўсё астатняе. Распаўсюджаныя, у прыватнасці, у Чорным і Азоўскім морах. Асноўнае прамысловае значэнне мае лабан (Mugil cephalus).

Зноскі

  1. Кефалевыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.242
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы рыб
Катэгорыя·Кефалевыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта