wd wp Пошук:

Керэтаны

Керэта́ны (лац.: Cerretani) † — старажытны народ у паўночна-ўсходняй частцы Пірэнеяў. Жылі на тэрыторыі сучаснай Францыі і Каталоніі.

Страбон паведамляў, што керэтаны адносяцца да ібераў, насяляюць даліны паўночных схілаў Пірэнеяў, атрымоўваюць немалы прыбытак ад гандлю мяснымі вырабамі[1].

Зноскі

  1. Страбон, Кніга III, IV:11

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Зніклыя народы Еўропы
Катэгорыя·Старажытныя народы
Катэгорыя·Дагістарычная Францыя
Катэгорыя·Старажытныя народы Іспаніі