wd wp Пошук:

Керту Нісканен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нісканен.

Керту Нісканен (фінск.: Kerttu Niskanen; нар. 13 чэрвеня 1988, Оўлу) — фінская лыжніца, двухразовая сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў 2014 года, сярэбраная і бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2022 года, двухразовая прызёрка чэмпіянатаў свету ў эстафеце, двухразовая чэмпіёнка свету сярод юніёраў, шматразовая чэмпіёнка Фінляндыі. Спецыялізуецца ў гонках класічным стылем, пераважна дыстанцыйных.

Старэйшая сястра двухразовага алімпійскага чэмпіёна па лыжных гонках Ійва Нісканена.

У Кубку свету Нісканен дэбютавала ў 2007 годзе, у студзені 2013 года першы раз у кар’еры трапіла ў тройку найлепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Найлепшым дасягненнем Нісканен у агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 5-е месца ў сезоне 2013/14.

За сваю кар’еру прымала ўдзел у пяці запар чэмпіянатах свету (2011, 2013, 2015, 2017, 2019), на якіх заваявала два бронзавыя медалі ў эстафетах у 2015 і 2017 гадах. У асабістых гонках найлепшы вынік — 4-е месца ў скіятлоне і мас-старце на 30 км у 2015 годзе.

Зноскі

  1. Kerttu Niskanen // ČSFD — 2001.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оўлу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Лыжнікі Фінляндыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года