wd wp Пошук:

Керстын Гір

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гір.

Керстын Гір (нар. 1966) — нямецкая пісьменніца, вядомая таксама пад псеўданімамі Jule Brand і Sophie Bérard.

Біяграфія

Керстын Гір нарадзілася ў Бергіш-Гладбаху, Германія. Вывучала нямецкую і англійскую літаратуру і музыказнаўства, затым перавялася на факультэт бізнесу і псіхалогіі стасункаў — скончыла з дыпломам педагога.

У 1995 годзе пачала пісаць жаночыя раманы. І адразу дасягнула поспеху: раман «Männer und andere Katastrophen» («Мужчыны і іншыя катастрофы») быў экранізаваны з Хайкэ Макач у галоўнай ролі. Затым Керстын перайшла да іранічнай жаночай прозы. У 2005 годзе яе раман «Ein unmoralisches Sonderangebot» («Непрыстойная прапанова») быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй DeLiA як лепшы нямецкі любоўны раман.

У 2009 годзе Керстын паспрабавала сябе ў жанры моладзевай фантастыкі: трылогія «Таймлес» мела немалы поспех, і ў 2013 годзе выйшла нямецкая экранізацыя першай часткі «Таймлес. Рубінавая кніга».

Сёння Керстын жыве разам з мужам, сынам, двума катамі, трыма ручнымі курыцымі і залатымі рыбкамі ў вёсцы недалёка ад Бергіш-Гладбаха.

Бібліяграфія (выбраная)

Цыклы твораў

Трылогія каштоўных камянёў — Таймлес / Edelstein Trilogie

Geschichte der Familie Le Ber

Judith Raabe

Kati

Matilda, Caroline und Franziska

Mütter-Mafia

Silber

Таксама шэраг твораў былі напісаны пад псеўданімамі Jule Brand і Sophie Bérard.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12889282X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Kerstin Gier // BIBSYS — 1972. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12889282X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Пісьменніцы Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі