Асноўны артыкул: Захворванні вачэй Кератыт — запаленне рагавіцы вока, якое праяўляецца пераважна ў памутненні, болі і пачырваненні вока. Можа мець траўматычнае або інфекцыйнае (грып, сухоты і інш.) паходжанне. Назіраюцца слёзацёк, святлабоязь, блефараспазм, памяншэнне празрыстасці і бляску рагавіцы. Магчымы зыход кератыту — бяльмо, зніжэнне зроку.