wd wp Пошук:

Кватэра-студыя

Кватэра-студыя - як правіла невялікая кватэра без унутраных перагародак, у якой кухня, гасцiная і спальня размяшчаюцца ў адным пакоі. У пачатку 20 стагоддзя студыі ўяўлялі сабой маленькае жылое памяшканне з мінімумам мэблі і падчас з агульным санвузлом на паверсе.

Сёння кватэры-студыі прадстаўлены ў розных сегментах нерухомасці. У эканомкласе гэта кватэры невялікага метражу. Таксама існуюць кватэры-студыі вялікай плошчы ў элітных дамах.

У розных краінах

Аргенціна

У Аргенцiне аднапакаёвая кватэра завецца monoambiente (па-іспанску mono - гэта адзін, а ambiente - пакой).[1]

ЗША

У ЗША сярэдні памер студыі складае 46-56 м².[2]

Германія

У Германіі аднапакаёвую кватэру традыцыйна называюць Garçonnière (ад французскага garçon, што азначае хлопчык, малады чалавек ці халасцяк), ці Einzimmerwohnung (“Ein” азначае адзін, “Zimmer” - пакой, а “Wohnung” - кватэра).[3]

Ганконг

У Ганконгу студыя - гэта міні-кватэра плошчай каля 10 квадратных метраў плюс ванная і кухня. Мінімальна дапушчальны памер жылой плошчы памерам з аўтастаянку.[4][5]

Канада

У Канадзе студыю называюць bachelor (халасцяцкая кватэра).

Партугалія

У Партугаліі кватэры-студыі маюць абазначэнне T0 (T-Zero), лічба 0 азначае, што ў кватэры няма незалежных спальняў.[6]

Швецыя

У Швецыі кватэры-студыі называюць etta, “адзінка”. Іх плошча звычайна ад 20 да 40 м².[7]

Японія

У Японіі кватэры-студыі плошчай каля 10 м² называюцца wan rūmu manshon (аднапакаёвы асабняк).[8]

Зноскі

  1. Monoambiente(нявызн.). monoambiente.com.ar. Праверана 31 студзеня 2022.
  2. The Truth About Apartment Square Footage(нявызн.). hotspotrentals.com. Праверана 31 студзеня 2022.
  3. Недвижимость в Германии: стоит ли покупать, цены, лучшие регионы!(нявызн.). egrp.ru. Праверана 31 студзеня 2022.
  4. Жизнь в Гонконге: Дорогая недвижимость, отсутствие личного пространства и тайфуны(нявызн.). journal.tinkoff.ru. Праверана 31 студзеня 2022.
  5. 迷你71呎開放式單位= 1個標準車位 點放傢俬好?(нявызн.). topick.hket.com. Праверана 31 студзеня 2022.
  6. Buying property in Portugal as a foreigner(нявызн.). wise.com. Праверана 31 студзеня 2022.
  7. Ett = One (1) & A; Etta = One-room flat(нявызн.). gothenburg-400.com. Праверана 31 студзеня 2022.
  8. Жильё в Японии (современные и традиционные дома)(нявызн.). miuki.info. Праверана 31 студзеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Нерухомая маёмасць
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0