wd wp Пошук:

Кватэравальны акт

Кватэравальны акт (The Quartering Act) адзін законаў, прынятых парламентам Вялікабрытаніі ў 1774 г., якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай з “невыносных”. Прыняты 2 чэрвеня 1774г., як новая рэдакцыя адпаведнага закона 1765 г. тэрмінам дзеяння да 24 сакавіка 1776 г. Калі Бостанскі партовы акт, Масачусэцкі ўрадавы акт і Акт ажыццяўлення правасуддзя былі пераважна скіраваны супраць калоніі Масачусэтс у сувязі з адсутнасцю рэакцыі каланіяльнай адміністрацыі на акцыю па знішчэнню чаю, то гэты закон закранаў усе ўладанні брытанскага караля на Паўночнаамерыканскім кантыненце. Таксама Кватэравальны акт з’яўляецца самым невялікім з невыносных законаў: ён змяшчае толькі 3 кароткіх раздзела, (а кожны з астатніх меў прыкладна па 20).

Закон 1765 г.

Кватэравальны акт 1765 г. дзейнічаў з 3 мая 1765 г. па 24 сакавіка 1767 г. Вайскоўцы размяшчаліся у свабодных жылых пабудовах за кошт каланіяльнай адміністрацыі на час вядзення Сямігадовай вайны.

Акт сустрэў шматлікія выпадкі сабатажу, як з боку адміністрацый усіх 13 калоній акрамя Пенсільваніі, так і з боку асобных каланістаў. Адзін каланіст у Нью-Ёрку быў нават паранены падчас узнікшых хваляванняў у сувязі з спробамі размясціць брытанскія войскі ў горадзе ў 1766 г.

Кароткі змест Закона 1774 г.

Закон дазваляў размяшчэнне вайскоўцаў у свабодных жылых / нежылых пабудовах (пустых дамах харчэўнях, гасцініцах, пабудовах для жывёлы ці гаспадарчага інвентара) непасрэдным рашэннем губернатара той ці іншай амерыканскай калоніі на працягу 24-х гадзін пасля ўзнікнення такой патрэбы пры адсутнасці вайсковай казармы альбо калі казарма не магла змясціць усіх вайскоўцаў. Прычына новай рэдакцыі закона была звязана з тым, што раней губернатару было цяжка атрымаць дазвол ад мясцовай каланіяльнай адміністрацыі на размяшчэнне вайскоўцаў па-за межамі казармы.

Рэакцыя 13 калоній на новую рэдакцыю Закона

Прыняцце гэтага і іншых невыносных законаў стала прычынай склікання 1-га i 2-га Кантынентальнага кангрэса, якія выпрацоўвалі контр-меры ў дачыненні да метраполіі, а потым і распачалі вайну за незалежнасць калоній.

Гл. таксама

Дакументы

Text of the Act of 1765 (Арыгінальны тэкст Закона 1765 г.)

The Quartering Act (1774) Yale Law School. Lilian Goldman Law Library. The Avalon Project. Documents in Law, History and Diplomacy. (Арыгінальны тэкст Закона 1774 г.)

Невыносныя законы ў беларускім перакладзе

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя ЗША
Катэгорыя·Акты парламента Вялікабрытаніі