wd wp Пошук:

Каўказская аўчарка

Каўказская аўчарка — парода сабак, раёнам паходжання якіх з’яўляецца Каўказ. З’яўляецца адной з самых старажытных парод, існуе ўжо больш за дзве тысячы гадоў.

Апісанне

Сабака вышэй сярэдняга росту. У карку рост дасягае 75 см. Вага дарослага самца складае 45-70 кг. Адна з найбуйнейшых парод сабак. Поўсць у каўказскіх аўчарак дастаткова густая, сабакі лёгка пераносяць моцныя маразы і выглядаюць яшчэ больш масіўнымі за кошт густога падшэрстка, асабліва ў зімовы перыяд. Па даўжыні поўсці вылучаюць тры тыпы каўказскіх аўчарак — кароткашэрсныя, прамежкавыя і даўгашэрсныя. Першы тып з’яўляецца найменш распаўсюджаным, самы папулярны — трэці. Афарбоўка воўча-шэрая, бурая, палевая, з маскай і без яе, рудая і стракатая.

Зноскі

  1. CAUCASIAN SHEPHERD DOG(нявызн.)  (недаступная спасылка). FÉDÉRATION CYNOLOGIQUE INTERNATIONALE (AISBL) (2 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Малосы
Катэгорыя·Пароды сабак паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0