wd wp Пошук:

Кашмірская мова

Кашмірская мова або кашміры (санскр. कॉशुर; кашм. کٲشُر) — мова дардскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Распаўсюджаная галоўным чынам у штаце Джаму і Кашмір (Індыя), у так званай кашмірскай даліне — шырокай міжгорнай катлавіне, размешчанай паміж хрыбтамі Малых і Вялікіх Гімалаяў. Асобныя групы выхадцаў з Кашміра сустракаюцца ў акрузе Джаму штата Джаму і Кашмір, у іншых штатах Індыі, а таксама ў Пакістане (у асноўным у так званым Азад Кашміры — падкантрольнай Пакістану частцы былога княства Джаму і Кашмір). Колькасць носьбітаў — каля 7,1 млн.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Мовы Індыі
Катэгорыя·Мовы Пакістана
Катэгорыя·Дардскія мовы