У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Качадыжнік. Качадыжнік[1], Папараць[2] (Athýrium) — род травяністых папарацяў сямейства аспленіевых.
Расліны гэтага роду шырока распаўсюджаныя ў Паўночным паўшар’і, многія віды, гібрыды і штучна выведзеныя гатункі качадыжніку знайшлі сваё месца ў садовым і паркавым азеляненні. Каля 200 відаў. На Беларусі па ўсёй тэрыторыі трапляецца качадыжнік жаночы, або папараць жаночая (Athyrium filix-femina).