wd wp Пошук:

Кацярына Аляксееўна Далгарукава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Далгарукава. Кацярына Аляксееўна Далгарукава (17121747) — расійская князёўна, дачка князя Аляксея Рыгоравіча Далгарукава, нявеста імператара Пятра II.

Біяграфія

19 лістапада 1729 года была абвешчана нявестай чатырнаццацігадовага імператара, а 30 лістапада адбыліся яе ўрачыстыя заручыны, ёй быў дадзены тытул «Яе высокасць гасударыня-нявеста».

Аднак жонкай Пятра II Кацярына так і не стала — за два тыдні да вяселля, у студзені 1730 года Пётр II захварэў і памёр. Далгарукавы падрыхтавалі падробленае завяшчанне на карысць «гасударыні-нявесты», але не рызыкнулі яго прад’явіць.

Пасля смерці Пятра II князёўна Кацярына вярнулася да бацькоў і разам з імі, па ўступленні на пасад імператрыцы Ганны Іаанаўны, у красавіку 1730, сасланая ў Бярозаў, а таксама ўтрымоўвалася ў Томску ў Томскім манастыры Раства Хрыстовага.

Імператрыца Лізавета загадала вызваліць яе і надала ёй званне фрэйліны. У 1745 годзе яна выйшла замуж за генерал-паручыка графа А. Р. Бруса, але неўзабаве застудзілася і памерла.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Ekaterina Alekseevna Dolgorukova // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Pas L. v. Princess Ekaterina Alexeievna Dolgorukova // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713 Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Далгарукавы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1712 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Кацярыны 1 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Наўгародскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1747 годзе
Катэгорыя·Далгарукавы