wd wp Пошук:

Кацярына Аляксандраўна Галкіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галкіна. Кацярына Аляксандраўна Галкіна (нар. 25 лютага 1997, Мінск) — беларуская гімнастка, заслужаны майстар спорту па мастацкай гімнастыцы, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 года. Член нацыянальнай зборнай.

Біяграфія

На Алімпійскіх гульнях 2016 года Кацярына Галкіна змагла прабіцца ў фінал у мнагабор’і. Кваліфікацыйны раўнд беларуская гімнастка прайшла даволі ўпэўнена, атрымаўшы нізкія балы толькі ў практыкаванні з булавамі. Па выніках кваліфікацыі Галкіна заняла дзевятае месца. У фінале ў двух з чатырох практыкаванняў Кацярына паказала шосты вынік, а яшчэ ў двух — сёмы і восьмы. Па выніках спаборніцтваў беларуская гімнастка заняла 6-е месца, адстаўшы ад бронзавай медалісткі украінкі Ганны Рызатдзінавай на 2,651 бала.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры[1].

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Асабістае жыццё

У 2011 годзе Кацярына перанесла аперацыю на сэрцы, каб спартсменка змагла вытрымліваць цяжкія нагрузкі[4].

Зноскі

  1. Медальный вклад студентов и выпускников БГУФК в копилку сборной Беларуси на II Европейских играх — Учреждение образования Белорусский государственный университет физической культуры
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.
  4. Гимнастка Екатерина Галкина. Перенесла операцию на сердце, чтобы остаться в спорте(руск.) . telegraf.by. Праверана 10 лістапада 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) Беларусі