wd wp Пошук:

Кафтан

Мужчына ў кафтане

Кафтан, каптан — 1) мужчынскае верхняе адзенне магнатаў і гарадской знаці ў XVI—XVII стст. Прыйшоў у Рэч Паспалітую з Персіі і Турцыі, праз Беларусь трапіў у Расію. Расхінная, шырокая ў падоле вопратка (пашырэнне ўтваралася за кошт кліноў, устаўленых у бакавыя швы) з доўгімі рукавамі. Шылі з аксаміту, парчы або дарагога сукна. Зашпільвалі ўстык на 6-8 пятліцаў з драўлянымі, металічнымі ці вузялковымі гузікамі; у крысаў падола і па баках таксама былі разрэзы з пятліцамі. У XVII ст. пачалі рабіць з багата аздобленым стаячым каўняром («козырам»). Станавы кафтан шылі шчыльным да стану з кароткімі рукавамі. У XIX ст. у Беларусі былі найбольш пашыраныя кафтаны прамога крою з адкладным каўняром, які шылі з сукна або палатна; 2) мужчынская і жаночая вопратка менш заможных слаёў насельніцтва. У Беларусі ў XIX ст. былі найбольш пашыраныя кафтаны прамога крою з адкладным каўняром, шылі з сукна або палатна.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рускі касцюм
Катэгорыя·Адзенне