wd wp Пошук:

Кафедральны сабор Лулеа

Кафедральны сабор Лулеа (шв. Luleå domkyrka) — галоўная царква епархіі Лулеа, самай паўночнай у Швецыі. Неабходнасць у новым будынку паўстала пасля моцнага пажару 1887 года, які прынёс сур’ёзныя разбурэнні ў горадзе. Новы царкоўны будынак быў спраектаваны архітэктарам Адольфам Эмілем Меландэрам ў неагатычным стылі. Асвечана ў 1893 годзе ў гонар Оскара-Фрэдэрыка - кіруючага манарха.

Інтэр'ер сабора

У 1904 годзе, у сувязі з арганізацыяй епархіі Лулеа, царква стала кафедральным саборам епархіі. З 2002 года біскупам з’яўляецца Ханс Стыглунд.

Вышыня царкоўнага шпіля 67 метраў, што робіць будынак самым высокім у Лулеа.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Лулеа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кафедральныя саборы Царквы Швецыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1893 годзе