wd wp Пошук:

Катрына Лехіс

Катрына Лехіс (эст.: Katrina Lehis; нар. 19 снежня 1994, Хаапсалу, Ляэнемаа) — эстонская фехтавальшчыца-шпажыстка, алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка Еўропы, прызёрка чэмпіянатаў Еўропы і Еўрапейскіх гульняў.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1994 годзе ў Хаапсалу, фехтаваннем занялася з 2004 года. У 2014 годзе стала чэмпіёнкай свету сярод юніёраў.

У 2015 годзе стала ўладальніцай срэбных медалёў чэмпіянату Еўропы і Еўрапейскіх гульняў.

У 2018 годзе Катрына стала першай у гісторыі Эстоніі чэмпіёнкай Еўропы ў асабістай шпазе, перамогшы ў фінале больш вопытную суайчынніцу — Крысціну Кууск.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 у Токіа заваявала бронзавы медаль у індывідуальнай шпазе і залаты ў каманднай шпазе.

Зноскі

  1. Katrina Lehis // Eesti Spordi Biograafiline Leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.repubblica.it/dossier/sport/olimpiadi-tokyo-2020/2021/07/24/news/spada_le_lacrime_di_rosella_fiamingo_niente_podio_olimpico-311533184/?ref=RHTP-BS-I311105608-P3-S1-T1
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі Эстоніі
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры Еўрапейскіх гульняў 2015 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па фехтаванні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эстоніі
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных