wd wp Пошук:

Катош

«Белы храм» у Катошы

Катош (кечуа: Kotosh) — назва археалагічнага помніка каля сучаснага горада Уанука, а ў больш шырокім сэнсе — археалагічнай традыцыі, тыпавым помнікам каторай з’яўляецца Катош.

Катошская традыцыя існавала ў Перу ў 2300—1200 гг. да н.э., гэта значыць у позні архаічны перыяд. Катошцы культывавалі расліны, інтэнсіўна выкарыстоўвалі марскія рэсурсы, будавалі сталыя паселішчы і шматпакаёвыя цырыманіяльныя збудаванні[1]. Характэрнымі для катошскага храма з’яўляюцца выявы скрыжаваных рук[2][3][4]. У Катошы таксама былі выўлены і больш познія пласты, якія адносяцца да чавінскай культуры.

Зноскі

  1. Kotosh tradition
  2. Templo de las Manos Cruzadas de Kotosh | Absolut Perú Архівавана 7 ліпеня 2011.
  3. Perú Misterio: Descubren en Caral un friso de manos cruzadas de 5 mil años de antigüedad(недаступная спасылка)
  4. Veperu- Turismo y Gastronomia de Peru Архівавана 1 студзеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Археалогія ў Перу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Андскія культуры