wd wp Пошук:

Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя

Галоўны корпус факультэта гуманітарных навук у Пілішчабе

Каталіцкі ўніверсітэт Пе́тэра Па́зманя (венг.: Pázmány Péter Katolikus Egyetem) — недзяржаўны каталіцкі ўніверсітэт у Венгрыі. Розныя факультэты ўніверсітэта размяшчаюцца ў Будапешце, Пілішчабе і Эстэргаме. Універсітэт заснаваны ў 1635 годзе, носіць імя свайго заснавальніка, кардынала Петэра Пазманя. Вядомы таксама як Пазманеум. У 2009 годзе ўніверсітэт налічваў 736 выкладчыкаў і 9 469 студэнтаў[1]. Усяго за гады існавання ўніверсітэта яго скончылі каля 26 тысяч чалавек.

Гісторыя

Будапешцкі ўніверсітэт і Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя маюць агульную гісторыю. 12 мая 1635 года кардынал Петэр Пазмань падпісаў указ аб заснаванні ў горадзе Надзьсамбат (суч. Трнава, Славакія) універсітэта з двума факультэтамі — вольных мастацтваў і тэалогіі. Пазней быў адкрыты яшчэ шэраг факультэтаў. У 1777 годзе ўніверсітэт з Трнава быў пераведзены ў Буду, а ў 1784 годзе — у Пешт. Да 1844 года выкладанне ва ўніверсітэце вялося на лацінскай мове. З 1895 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца і жанчыны. У 1950 годзе факультэт тэалогіі быў вылучаны ў Каталіцкі ўніверсітэт імя Петэра Пазманя, іншыя факультэты засталіся ў складзе Будапешцкага ўніверсітэта.

Да 1992 года ўніверсітэт Петэра Пазманя меў толькі факультэт тэалогіі, іншыя факультэты Пазманеума былі заснаваны ў канцы XX — пачатку XXI стагоддзя. Факультэт гуманітарных навук адкрыты ў 1992 годзе, факультэт права і палітычных дысцыплін у 1995, факультэт інфармацыйных тэхналогій у 1998[2]. У 2008 годзе ў склад універсітэта ў якасці факультэта педагогікі быў уключаны заснаваны ў 1842 годзе педагагічны каледж Янаша Вітэза[2].

Структура

Каталіцкі інстытут Петэра Пазманя складаецца з 5 факультэтаў, інстытута кананічнага права, некалькіх лабараторый і даследчых цэнтраў.

Інстытут кананічнага права прызначаны для аспірантаў — выпускнікоў універсітэта. Заснаваны ў 1996 годзе дэкрэтам Святога Прастола. Размешчаны ў Будапешце.

Рэктар універсітэта — доктар Сабалч Сурамі, прэзідэнт — прымас Венгрыі, кардынал Петэр Эрдзё.

Зноскі

  1. Statistical Yearbook of Education 2008/2009(нявызн.) (PDF). Ministry of Education and Culture. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 22 сакавіка 2016.
  2. 1 2 Гісторыя ўніверсітэта на аф. сайце Архівавана 28 верасня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1635 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты Будапешта
Катэгорыя·Універсітэты Эстэргама
Катэгорыя·Універсітэты Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Каталіцкія ўніверсітэты
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта