Каталізатар Уілкінсана — трывіяльная назва хімічнага рэчыва з формулай RhCl(PPh3)3 (Ph = феніл). Названа ў гонар лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне хіміі (1973) Джэфры Уілкінсана, які ўвёў яго ў шырокую практыку.
Малекула рэчыва ўяўляе сабой плоскі квадратны 16-электронны комплекс. Звычайна рэчыва вылучаюць у выглядзе чырвона-карычневага парашка пасля рэакцыі хларыду родыю (III) з лішкам трыфенілфасфіна ў кіпячым этаноле.
Частка трыфенілфасфіна выступае ў якасці аднаўляльніка, ператвараючыся ў аксід трыфенілфасфіна.
R h C
l
3
3
H
2
O + 4 P P
h
3
→ R h C l ( P P
h
3
)
3
O P P
h
3
2 H C l + 2
H
2
O
{\displaystyle {RhCl_{3}+3H_{2}O+4PPh_{3}\rightarrow RhCl(PPh_{3})_{3}+OPPh_{3}+2HCl+2H_{2}O}}