wd wp Пошук:

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага на Вінаградах

Від на касцёл з плошчы
Інтэр'ер храма

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага на Вінаградах (чэшск.: Kostel Nejsvětějšího srdce Páně) — каталіцкі храм у Празе ў раёне Вінаграды на плошчы Іржы з Подэбрадаў. Храм размяшчаецца ў раёне Прага 3, побач са станцыяй метро Іржыга з Подэбрад.

Хілары Фрэнч у сваёй кнізе «Гісторыя архітэктуры» ўнесла Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага ў спіс васьмі грандыёзных збудаванняў у гісторыі чалавецтва.

Гісторыя

Быў пабудаваны з 1928 па 1932 гады архітэктарам Ёжэ Плечнікам. Плечнік вучыўся ў Вене ў Ота Вагнера, і ў яго тварэнні ўвасобіліся многія эстэтычныя прынцыпы архітэктуры мадэрну.

Архітэктура

Храм з’яўляецца вельмі нетыповым для будынкаў такога роду, бо пабудаваны ў вельмі арыгінальным архітэктурным стылі. Будынку ўласцівая прастата формаў і кампазіцыі. Царква ўяўляе сабой прамавугольны зальны храм базілікальнага тыпу з клерэсторыем. Усходні бок будынка ўвянчаны масіўнай вежай ва ўсю шырыню, якая ўзвышаецца над забудовай раёна. У вежы знаходзіцца гіганцкі гадзіннік у выглядзе акна-ружы. Над гадзіннікам знаходзіцца званіца, да якой вядзе доўгі зігзагападобны пандус. Вокны размяшчаюцца ў верхняй частцы сцен. Сцены нахілены ўнутр. Фасад упрыгожаны цаглянымі выступамі.

Інтэр’ер

Інтэр’ер храма функцыянальны, але пры гэтым вытанчаны і ўрачысты. Плоскасць сцен падкрэслена пілястрамі. Уздоўж сцен размяшчаюцца драўляныя статуі чэшскіх святых, а пасярэдзіне алтарнай сцяны ўзвышаецца манументальная статуя Хрыста, тварэнне Д. Песана.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Храмы Прагі
Катэгорыя·Нацыянальныя помнікі культуры Чэхіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1932 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Чэхіі
Катэгорыя·1932 год у Празе