wd wp Пошук:

Кастусь Кадушка

Кастусь Кадушка (на эміграцыі Якуб Амор, 11 чэрвеня 1925 — пасля 1975 года) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў з Дзісеншчыны. Падчас Другой сусветнай вайны быў курсантам Мінскай афіцэрскай школы БКА, разам з якой трапіў у 30-ю грэнадзёрскую дывізію войскаў пры СС. Перайшоў на бок саюзнікаў, затым служыў у 2-м Польскім корпусе.

Ад 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі. Быў адным з заснавальнікаў ЗБВБ, адным з ініцыятараў і сталых аўтараў часопіса «Беларус на Чужыне». Сябра Згуртавання беларускіх камбатантаў і БХАА «Жыццё», адзін са стваральнікаў Беларускага незалежніцкага народна-хрысціянскага руху.

У 1952 г. выехаў для навучання ў амерыканскай школе выведкі ў Германіі. Рыхтаваўся для дэсантавання на савецкую тэрыторыю ў групе з Цімохам Вострыкавым, аднак адмовіўся выконваць загад у выніку канфлікта з кіраўніцтвам[1]. Трапіў у турму, але быў вызвалены праз некаторы час і з’ехаў у Бразілію.

Пасяліўся на сталае жыццё ў Сан-Паўлу, падтрымліваў абмежаваныя кантакты з беларусамі, якія абарваліся пасля 1975 года.

Далейшы лёс не вядомы.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Будзьма Беларусамі! Беларусы на службе ЦРУ: Кастусь Мярляк, першы агент у шэрагах беларускай эміграцыі ў ЗША Архівавана 14 чэрвеня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Паўлу
Катэгорыя·Імігравалі ў Вялікабрытанію з Беларусі
Катэгорыя·Беларусы ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларускіх камбатантаў
Катэгорыя·Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Асобы