wd wp Пошук:

Каса-Расада

Ка́са-Раса́да (ісп.: La Casa Rosada, Ружовы дом) — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Аргенціны, размешчаная ў цэнтры Буэнас-Айрэса на ўсходнім боку плошчы Пласа-дэ-Мая. Хоць Каса-Расада з’яўляецца месцам працы прэзідэнта, жыве ён у рэзідэнцыі Кінта-дэ-Алівас ў наваколлях горада.

Гісторыя

Будаўніцтва прэзідэнцкага палаца Каса-Расада пачалося ў канцы XVI стагоддзя. Яшчэ ў 1594, неўзабаве пасля заснавання горада Хуанам дэ Гараем на гэтым месцы быў пабудаваны форт Хуана-Бальтазара Аўстрыйскага, у 1713 перабудаваны ва ўмацаваны замак Сан-Мігель, які стаў рэзідэнцыяй іспанскіх каланіяльных уладаў. У 1825 па распараджэнні прэзідэнта Бернардзіна Рывадавія замак быў аформлены ў неакласічным стылі, і заставаўся рэзідэнцыяй уладаў Буэнас-Айрэса да 1857, калі па загадзе прэзідэнта Хуста Хасэ дэ Уркісы быў разабраны для пабудовы будынка мытні, які быў збудаваны ў італьянскім стылі Эдвардам Тэйларам і стаў самым вялікім будынкам горада[1].

У 1862 з заснаваннем пасады прэзідэнта яго рэзідэнцыяй стаў адміністрацыйны флігель ацалелага замка, пры прэзідэнтах Барталомэ Мітрэ і Дамінга Сарм’ента рэканструяваны з даданнем унутраных двароў і паціа і выфарбаваны з цёмна-карычневага ў ружовы колер, што павінна было стаць сімвалам прымірэння дзвюх асноўных палітычных партый краіны — унітарыстаў і федэралістаў, чыімі колерамі былі адпаведна белы і чырвоны.

Палацавы балкон

У 1873 побач з рэзідэнцыяй прэзідэнта па праекце Карла Кільберга ў стылі Другой імперыі быў збудаваны Цэнтральны паштамт. У 1882 па распараджэнні Хуліа Рока прэзідэнцкая рэзідэнцыя была аформлена Энрыке Абергам у стылі паштамта, і ў 1884 Франчэска Тамбурыні злучыў іх у італьянскім стылі. Пасля зносу мытні ў 1898 на яго месцы было пабудавана ўсходняе крыло палаца[2].

Сучасны стан

У наш час славутасці палаца ўключаюць:

Зноскі

  1. Historia de la Casa Rosada(ісп.) . www.casarosada.gov.ar. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2013. Праверана 2 чэрвеня 2012.
  2. La Casa de Correos de Buenos Aires(ісп.) . Daniel Schávelzon. Праверана 2 чэрвеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Прэзідэнты Аргенціны
Катэгорыя·З’явіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Архітэктура Буэнас-Айрэса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Афіцыйныя рэзідэнцыі кіраўнікоў дзяржавы