wd wp Пошук:

Карыта Маціла

Ка́рыта Ма́ціла (фінск.: Karita Marjatta Mattila, 5 верасня 1960, Сомэра) — фінская оперная спявачка (сапрана).

Біяграфічныя звесткі

Навучалася ў Акадэміі Сібеліуса, якую закончыла ў (1983), педагог — Ліза Лінка-Мальмё. Прадоўжыла навучанне ў Лондане ў знакамітага венгерскага педагога Веры Рожа.

Творчасць

Голас спявачкі найбольш адпавядае выкананню лірычных партый. Маціла — адна з лідараў свайго пакалення сярод лірычных сапрана свету. Актыўна выступае на лепшых сцэнах свету, у тым ліку ў Метраполітэн Опера, Венскай дзяржаўнай оперы, Берлінскай дзяржаўнай оперы, Оперы Бастылія, Тэатры Шатле (Парыж), Лірык-оперы (Чыкага), Оперы Сан-Францыска, на Мюнхенскім оперным фестывалі, Зальцбургскім фестывалі і інш.

У 1983 г. атрымала першую прэмію на Міжнародным фестывалі оперных спевакоў у Кардыфе. На міжнароднай сцэне дэбютавала ў 1985 г. у Ковент-Гардэне ў партыі Паміны ў опере «Чароўная флейта» Моцарта. Першае выступленне ў Венскай дзяржаўнай оперы адбылося ў 1988 г. партыі Эмы («Ф’ерабрас» Ф.Шуберта). У Метраполітэн Опера дэбютавала ў 1990 г. у партыі Донны Эльвіры («Дон Жуан» В. А. Моцарта).

Працавала з такімі дырыжорамі як Клаўдзіа Абада, Валерый Гергіеў, Колін Дэвіс, Зубін Мета, Георг Шолці і інш.

Ёй прысвечаны вакальны цыкл Саарыха «Чатыры імгненні», які спявачка выканала ў 2003 г. у парыжскім тэатры Шатле і лонданскім Барбікан-цэнтры. Спецыяльна для спявачкі была напісана галоўная партыя ў оперы Саарыха «Эмілі», якая была ўпершыню выканана ў Ліёнскай оперы ў 2010 г.

Рэпертуар

Оперныя партыі

Партыі ў аперэтах і мюзіклах

Партыі ў творах кантатна-аратарыяльнага жанру, сімфоніях з удзелам голасу

Некаторыя запісы

Узнагароды, званні

Прэміі і прызнанне

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі імя Сібеліуса
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Фінляндыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Pro Finlandia
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта