Карсаўскі край (лат.: Kārsavas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Латвіі ў вобласці Латгалія. Край складаецца з пяці валасцей і горада Карсава, які з’яўляецца цэнтрам края.
Паводле ацэнкі на 1 студзеня 2015 года насельніцтва края складае 5812 пастаянных жыхароў[1], на 1 студзеня 2010 года — 7013 чалавек[2]. Плошча края — 628,4 км²[3].